Лілі Колінз
Лілі Колінз | |
---|---|
англ.: Lily Collins | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Lily Jane Collins |
Род дзейнасці | актрыса, мадэль, кінаактрыса, свецкая львіца, тэлеактрыса, пісьменніца |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1989[1] (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | хрысціянства і іўдаізм |
Бацька | Філ Колінз |
Муж | Чарлі Мак-Даўэл |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лілі Джэйн Колінз (англ.: Lily Jane Collins; нар. 18 сакавіка 1989) — англа-амерыканская актрыса, мадэль і пісьменніца. Дачка музыкі Філа Колінза і Джыл Тэвелман.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 годзе адбылася сусветная прэм’ера меладрамы «З любоўю, Розі», у якой партнёрам Лілі стаў Сэм Клафлін. Стужка з’яўляецца экранізацыяй рамана Сесіліі Ахерн. А ў 2016 годзе ў шырокі пракат выйшаў фільм «Па-за правіламі», за гульню ў якім Колінз была намінаваная на «Залаты глобус». У 2016—2017 гадах актрысу можна было ўбачыць у асноўным акцёрскім складзе серыяла «Апошні магнат». Паралельна, у 2017 годзе актрыса выканала другарадную ролю ў прыгодніцкай драме «Окча».
У міні-серыяле «Адвержаныя», заснаваным на аднайменным рамане Віктора Гюго, Колінз дасталася роля Фантыны. Серыял трансліраваўся на тэлеканале BBC One са снежня 2018 па люты 2019 года. У біяграфічнай драме «Прыгожы, дрэнны, злы» (2019) актрыса сыграла галоўную жаночую ролю дзяўчыны галоўнага героя, серыйнага забойцы Тэда Бандзі ў выкананні Зака Эфрана. У тым жа годзе Лілі можна было ўбачыць у фільме «Толкін», які распавядае пра жыццё знакамітага пісьменніка (у выкананні Нікаласа Холта). Колінз сыграла ў стужцы яго жонку. Муж — Чарлі Мак-Даўэл.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (2012) «Беласнежка: Помста гномаў» — Беласнежка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Lily Collins // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1026633710 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Check Out Where Your Fave Celebs Went to College // Seventeen — NYC: Hearst Communications, 2016. — ISSN 0037-301X