Белорусская криница
Выгляд
«Белорусская криница» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Краіна | РСФСР |
Галоўны рэдактар | І. М. Баранкевіч |
Заснавана | 1918 |
Спыненне публікацый | 1919 |
Тэматыка | эканамічна-гаспадарчы часопіс |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
Тыраж |
«Белорусская криница» — эканамічна-гаспадарчы часопіс. Выдаваўся ў 1918—1919 гг. у Петраградзе Беларускім аддзелам Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза Камун Паўночнай вобласці на рускай мове. Рэдактар І. М. Баранкевіч.
Друкаваў распараджэнні Савецкага ўрада, хроніку эканамічнага жыцця. Змешчаны артыкул «Абавязак савецкага ўрада» і «Белавежская пушча» Баранкевіча (пад псеўд. Беларус), «Сонца Беларусі ўзыходзіць» і «Народная гаспадарка Беларусі» А. Ц. Вазілы (пад псеўд. Клім Злобіч, Антон Хатыня), «Нарысы па зямельным пытанні» Я. С. Канчара, «Да пытання пра неабходнасць пашырэння на Беларусі сельскагаспадарчай адукацыі» Дз. М. Сабалеўскага і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скалабан, В. У. «Белорусская криница» / В. У. Скалабан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — С. 6. — ISBN 5-85700-142-0