Перайсці да зместу

Бераг Луітпольда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бераг Луітпольда (Антарктыда)
Бераг Луітпольда
Бераг Луітпольда
Бераг Луітпольда на карце Антарктыды.

Бераг Луітпольда (англ.: Luitpold Coast, ням.: Prinzregent-Luitpold-Land) — частка ўзбярэжжа Зямлі Котса ў Заходняй Антарктыдзе, якая распасціраецца ад ледавіка Хейса да шэльфавага ледавіка Фільхнера.

Бераг быў адкрыты ў 1912 годзе нямецкай антарктычнай экспедыцыяй Вільгельма Фільхнера і названы ў гонар прынца-рэгента Баварыі Луітпольда (1821—1912).