Вільгельм Фільхнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм Фільхнер
ням.: Wilhelm Filchner
Wilhelm Filchner.jpg
Род дзейнасці:

падарожнік, пісьменнік,
даследчык

Дата нараджэння:

13 верасня 1877({{padleft:1877|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:13|2|0}})

Месца нараджэння:

Мюнхен, Германская імперыя[1]

Краіна:

Flag of Germany.svg Германія

Дата смерці:

7 мая 1957({{padleft:1957|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (79 гадоў)

Месца смерці:

Цюрых, Швейцарыя

Вільгельм Фільхнер на Вікісховішчы

Вільгельм Фі́льхнер (ням.: Wilhelm Filchner; 13 верасня 1877, Мюнхен — 7 мая 1957, Цюрых) — нямецкі падарожнік і пісьменнік, даследчык Цэнтральнай Азіі, арктычных і антарктычных абласцей.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1900 годзе конна пераадолеў Памір.

У 19031905 гадах, сумесна з Альбертам Тафелем, ажыццявіў экспедыцыю ў Заходні Кітай, даследаваўшы раён ад Сініна да Тыбета.

У 1910 годзе працаваў на Шпіцбергене.

У 19111912 гадах узначаліў 2-ю Германскую Паўднёвапалярную экспедыцыю, якая адплыла на караблі «Дойчланд» да Антарктыды. У шэльфавых водах Антарктыкі адкрыў і даследаваў Зямлю Прынца Луітпольда, дзе выяўленая ім гіганцкая ледзяная даліна памерам у 500 000 кв. км названа ў 1912 годзе ў яго гонар — Шэльфавы ледавік Фільхнера.

У 19261928 гадах Фільхнер ажыццявіў новыя экспедыцыі ў Цэнтральную Азію, падчас якіх ён паміж Тарымскай катлавінай і Кашмірам, а таксама ў раёнах паміж Сінінам, балотамі Цайдама і Тыбетам (у 1934—1938[2] гг.) правёў электрамагнітныя і метэаралагічныя даследаванні. Выконваючы падобныя ж навуковыя працы, у перадваенныя гады (1939—1940[2]) Фільхнер выязджаў таксама ў Непал.

Падчас Другой сусветнай вайны даследчык быў інтэрнаваны англічанамі ў Індыю, адкуль вярнуўся ў Еўропу ў 1951 годзе.

У гонар В. Фільхнера названыя шэльфавы ледавік, горы і мыс у Антарктыдзе, скалы каля вострава Паўднёвая Георгія[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1903 — «Скачка праз Памір» (ням.: Ein Ritt über den Pamir)
  • 19061914 — «Навуковыя вынікі экспедыцыі Фільхнера ў Кітай і Тыбет 1903—1905», 2 тамы
  • 1922 — «Да шостай часткі свету» (ням.: Zum sechsten Erdteil. Die zweite deutsche Südpolar-Expedition.)
  • 1929 — раман «Ом мані падмэ хум» (ням.: Om mani padme hum)
  • 1940 — «Бісміла! Ад Хуанхэ да Інда» (ням.: Bismillah! – Vom Huang-ho zum Indus)
  • 1950 — аўтабіяграфія «Жыццё даследчыка» (ням.: Ein Forscherleben)

Зноскі

  1. Цяпер Германія
  2. 2,0 2,1 2,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 399. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 399. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]