Берайхсляйтар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Берайхсляйтар (ням. Bereichsleiter) - званне ў сістэме палітычных званняў НСДАП, якое існавала ў нацысцкай Германіі з 1939 па 1945 гады. Званне берайхсляйтар было ўведзена для замены старога звання крайсляйтар (якое стала цяпер пасадай), але таксама выкарыстоўвалася ў НСДАП як на рэгіянальным, так і на агульнаімперскім узроўні. Званне прыблізна адпавядала чыну падпалкоўніка ў вермахце.

Асобы, якія мелі званне берайхсляйтара і былі прызначаны на пасаду крайсляйтара, з 1939 гады насілі спецыяльную нарукаўную павязку.

Пятліцы вышэйшых чыноў НСДАП
20: Берайхсляйтар, 21: Оберберайхсляйтар, 22: Гаўптберайхсляйтар, 23: Дынстляйтар, 24: Обердынстляйтар, 25: Гаўптдынстляйтар, 26: Бефельсляйтар, 27: Обербефельсляйтар, 28: Гаўптбефельсляйтар, 29: Гаўляйтар, 30: Рэйхсляйтар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Clark, J. (2007). Uniforms of the NSDAP. Atglen, PA: Schiffer Publishing