Перайсці да зместу

Вермахт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вермахт
Wehrmacht
ням.: Wehrmacht
Апазнавальны знак ваеннай тэхнікі Германіі
Гады існавання 19351945
Краіна  Трэці рэйх
Тып узброеныя сілы
Складаецца з
Дыслакацыя
Удзел у
Вядомыя камандзіры Адольф Гітлер

Вермахт (ням.: Wehrmacht, ад Wehr — «зброя», «абарона, супраціў» і Macht — «сіла, моц; улада, уплыў», «войска») — узброеныя сілы нацысцкай Германіі ў 1935—1945 гг.

Гістарычна словам «вермахт» у нямецкамоўных краінах пазначаліся ўзброеныя сілы любой краіны. Сваё цяперашняе значэнне паняцце «вермахт» атрымала пасля прыходу да ўлады НСДАП.

Закон аб стварэнні ўзброеных сіл (ням.: Gesetz über den Aufbau der Wehrmacht) быў прыняты праз два гады пасля прыходу да ўлады Гітлера, 16 сакавіка 1935 года. «Узброеныя сілы» складаліся з сухапутных войскаў (ням.: Heer), ваенна-марскога флоту (крыгсмарынэ) і ваенна-паветраных сіл (люфтвафэ). На чале іх ствараліся адпаведныя органы кіравання — Вярхоўныя камандаванні.