Бэржнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бержнікі)
Вёска
Бэржнікі
польск.: Berżniki
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
129 м
Насельніцтва
320 чалавек (2005)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16-500
(poczta: Sejny)
Аўтамабільны код
BSE
Бэржнікі на карце Польшчы ±
Бэржнікі (Польшча)
Бэржнікі
Бэржнікі (Падляскае ваяводства)
Бэржнікі

Бэржні́кі[1] (польск.: Berżniki, традыцыйная беларуская назва — Бержнікі) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Келіг. Уваходзіць у Сэйнэнскага павета Падляскага ваяводства, у вясковай гміне Сэйны. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад Сэйнаў, за 109 км на поўнач ад Беластока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Бержнікі ўпамінаюцца ў першай палове XV стагоддзя. У 1547—1557 гадах вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут мястэчка.

У 1559 годзе Бержнікі атрымалі магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У канцы XVI стагоддзя мястэчка стала цэнтрам нягродавага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Бержнікі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. У 1810 годзе расійскія ўлады пазбавілі мястэчка магдэбургскага права.

На 1827 год у Бержніках было 55 будынкаў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Бэржнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сувалкаўскага павета Беластоцкага ваяводства.

У часы Другой сусветнай вайны ў 1939—1945 гадах Бэржнікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга рэйха. У 1973—1976 гадах вёска была цэнтрам вясковай гміны. У 1975—1998 гадах Бэржнікі ўваходзілі ў склад Сувалкаўскага ваяводства.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 464 чал.[2]
  • XX стагоддзе: 1929 год — 323 чал.
  • XXI стагоддзе: 2005 год — 320 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1819)
  • Млын (XIX ст.)
  • Могілкі каталіцкія з капліцай (1846)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]