Бертаўшчынскі вялікі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бертаўшчынскі вялікі каменьвалун, знаходзіцца ва ўрочышчы Бертаўшчына на поўдзень ад дарогі з Ліпавага вострава і далей на Дзехцяры, паміж безыменным возерам на поўначы і возерам Чорнае на паўднёвым захадзе. Абсалютная вышыня над узроўнем мора 160 м, бачная вышыня 1 м, даўжыня 4,4 м, шырыня 4,3 м, абвод 13,3 м, аб'ём 10 м³, вага 26,6 т. Форма прасападобная. Размешчаны за 14 км на паўднёвы захад ад Мёраў.

Камень прынесены ледавіком 18–20 тыс. гадоў таму ў часы паазёрскага зледзянення з Выбаргскага масіву Ленінградскай вобласці Расіі. Гэта ружовы граніт рапаківі з утрыманнем крышталёў ружовага палявога шпату ў выглядзе авоідаў папярэчнікам 2-11 см. Аброс імхамі і лішайнікамі. Мае паглыбленне 0,5 на 0,7 м і глыбінёй 15 см. Вада з адтуліны лічыцца святой. Ёю абмывалі вочы ў дзяцей.

Пра камень ёсць некалькі паданняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 39 – 40.