Бер Лейзеравіч Берлінкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бер Лейзеравіч Берлінкоў
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя шашкі
Нарадзіўся 22 лютага (6 сакавіка) 1912
Памёр 21 кастрычніка 1996(1996-10-21) (84 гады)
Грамадзянства
Альма-матар

Бер Лейзеравіч Берлінкоў або Барыс Лазаравіч Берлінкоў (22 лютага 1912, Віцебск, Расійская імперыя — 21 кастрычніка 1996, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі шашачны ігрок, функцыянер, суддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 лютага 1912 года ў Віцебску.

У 1933 годзе пераехаў у Мінск. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-механік» (1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў на абарончым заводзе ў Куйбышаве (РСФСР). У 1946 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў на заводзе імя Чкалава, у спецыяльным канструктарскім бюро № 3 Савета народнай гаспадаркі (пазней Дзяржплана) БССР, на Мінскім гадзіннікавым заводзе. У 1966 годзе апублікаваў працу «Механизация сборочных работ с помощью ручного механизированного инструмента».

У 1993 годзе пераехаў у Нью-Ёрк. Памёр 21 кастрычніка 1996 года.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Шашкамі пачаў займацца ў 1926 годзе ў Віцебску. Неаднаразова станавіўся чэмпіёнам горада. Па выніках другога малога чэмпіянату СССР (1931) атрымаў першую катэгорыю.

Чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1933), сярэбраны (1936, 1937, 1947, 1949) і бронзавы (1932, 1934, 1950, 1953, 1959) прызёр. Майстар спорту СССР (1962). Удзельнік фіналу XVIII чэмпіянату СССР па рускіх шашках (1957). Бронзавы прызёр першага Усебеларускага турніру па стаклетачных шашках (1953).

Старшыня шашачнай секцыі Беларусі з 6 снежня 1955 года. Суддзя рэспубліканскай катэгорыі па шахматах і шашках. Адзін з аўтараў кнігі «Шашечные партии белорусских мастеров» (1983).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Брат — Меер Лазаравіч Берлінкоў (1915, Віцебск), савецкі матэматык, з 1947 года выкладаў у Свярдлоўскім горным інстытуце.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Берлинков Б. Юбилей шашечного телеклуба: [О белорус. клубе Белые и черные" и о ведущем А. В. Рокитницком) — Шашки (Рига), 979, No 2, с. 19
  • Берлинков Б., Рокитницкий А. Шашечные партии белорусских мастеров. — Мн.,1983.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]