Беспарадкі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Серыя беспарадкаў і акцый пратэсту ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы пачалася ўвечары 9 ліпеня 2021 года ў правінцыі Квазулу-Натал. Увечары 11 ліпеня 2021 года беспарадкі таксама распаўсюдзіліся на правінцыю Гаўтэнг. Беспарадкі пачаліся ў адказ на арышт былога прэзідэнта ПАР Джэйкаба Зумы за непавагу да суду з-за яго адмовы даць паказанні камісіі, якая расследуе абвінавачванні ў карупцыі. Першапачаткова беспарадкі ўяўлялі з сябе акцыі пратэстаў прыхільнікаў Зумы ў Квазулу-Натале, але пазней яны перараслі ў шырокамаштабныя рабаванні і акты гвалту ў правінцыях Квазулу-Натал і Гаўтэнг. Па стане на 22 ліпеня ў беспарадках загінула 337 чалавекі і 2300 былі арыштаваныя.