Блакітнаватая мнагавочка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блакітнаватая мнагавочка

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycaena helle Denis & Schiffermüller, 1775


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  480923

Блакітнаватая мнагавочка (Lycaena helle) — від матылёў сямейства блакітніц.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дробная блакітніца, даўжыня пярэдняга крыла 12-15 мм. Верхні бок крылаў памяранцава-буры з фіялетавым адлівам і дробнымі цёмнымі папярочнымі плямамі. Уздоўж вонкавага краю задняга крыла праходзіць памяранцавы тальмах. Пярэднія крылы знізу вохрыста-жоўтыя, заднія — шэрыя з памяранцавым тальмахам уздоўж вонкавага краю. Абедзве пары са шматлікімі чорнымі абрамленымі белым кропкамі, якія ўтвараюць дугападобна выгнутыя паралельныя рады. Махры белая. Пярэднія крылы самкі з больш светлым фонам, чым у самца, і з дадатковымі блакітнымі лункамі ўздоўж вонкавага краю крылаў.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: ад Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы праз умераныя і халодныя абшары Азіі да ўзбярэжжа Ціхага акіяна. У Беларусі ёсць толькі 2 вядомых сучасныя месцы рассялення. Найбольшай колькасці дасягае на невялікіх, размешчаных сярод лесу вільготных сенажацях, у Бярэзінскім запаведніку жыве на пераходным балоце.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца ў адным пакаленні. Асноўны час лёту прыходзіцца на перыяд з другой дэкады траўня да сярэдзіны чэрвеня. Матылькі лётаюць толькі ў сонечнае надвор’е. Самцы з’яўляюцца на некалькі дзён раней за самак. Апошнія пасля спароўвання адкладаюць па 1—4 яйцы на кармавыя расліны вусеняў (драсён змяіны і іншыя віды сямейства драсёнавыя, радзей шчаўе). Вусені развіваюцца ў ліпені—жніўні. Зімуе ў фазе кукалкі.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)