Шчаўе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шчаўе
Rumex acetosa cultivar 01.jpg
Шчаўе кіслае (Rumex acetosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex L., 1753

Сінонімы
Bucephalora Pau
Тыпавы від
Rumex patientia
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   20933
NCBI   3618
EOL   38064
GRIN   g:10584
IPNI   32583-1
FW   320020

Шча́ўе (Rumex) — род кветкавых раслін сямейства драсёнавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна- і шматгадовыя травяністыя і паўкустовыя расліны вышынёю да 120 см. Сцёблы прамыя, разгалінаваныя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, лінейнае ці стрэлкападобнае. Кветкі дробныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Плод арэшкападобны.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў нетрапічных зонах і ў гарах тропікаў (большай часткай пустазелле), у Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы; у Расіі (у асноўным у Еўрапейскай частцы) каля 70 відаў. На Беларусі найбольш вядомыя шчаўе вераб'інае, або малое, ці шчаўлюк (Rumex acetosella), шчаўе кіслае, або звычайнае (Rumex acetosa), шчаўе конскае (Rumex confertus), шчаўе кучаравае (Rumex crispus), шчаўе лясное (Rumex sylvestris), шчаўе пірамідальнае (Rumex thyrsiflorus). Трапляюцца на лугах, узлесках, травяністых схілах, балотах. Культывуюць садовыя формы і сарты шчаўя кіслага (Rumex acetosa) і шчаўя маршчакаватага (Rumex patientia).

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Больш 150 відаў[3]:

Спіс асобных відаў:

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, агароднінныя, кармавыя расліны, многія віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. The Plant List: Rumex
  4. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named ING

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Траццякоў Дз. Шчаўе // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.