Блэкджэк
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Blackjack.jpg/180px-Blackjack.jpg)
Блэкджэ́к (англ.: blackjack) — папулярная азартная картачная гульня. Блэкджэк адносіцца да банкаўскіх гульняў, гэта значыць да такіх, дзе гульцы змагаюцца не паміж сабой, а кожны з іх гуляе супраць банка. Блэкджэк ёсць адной з нямногіх гульняў у казіно, дзе вынік гульні залежыць не толькі ад выпадку, але і ад здольнасцей і ўменняў іграка.
У блэкджэк, разам з покерам, гуляюць практычна ва ўсіх казіно як рэальных, гэтак і віртуальных, гэта значыць у інтэрнэт. У блэкджэк кожны ігрок гуляе з дылерам (круп'е) адзін на адзін, незалежна ад таго, колькі ігракоў сядзяць з ім за сталом, на вынік гульні для іграка ніяк не ўплываюць карты яго суседа па стале. Мэтай гульні з’яўляецца набраць пунктаў больш, чым круп’е, але не больш за 21.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Блэкджэк на Вікісховішчы |
---|
- Блэкджэк Архівавана 1 студзеня 2014. на Open Directory Project