Бляск
Выгляд
Бляск — параметр крыніцы святла, які характарызуе асветленасць паверхні, перпендыкулярнай да падаючых прамянёў.
Звычайна азначаецца як E (або E', дзеля адрознення ад азначэння асветленасці наогул) і вызначаецца як:
E' = I / L²
E'′' — бляск, I — сіла святла, L² — квадрат адлегласці.
Адзінка вымярэння бляску — люкс, у астраноміі — зорная велічыня.
Бляск з'яўляецца асноўнай фотаметрычнай характарыстыкай кропкавых крыніц святла, хоць гэтае паняцце распаўсюджваецца і на працяглыя аб'екты. Да ўстанаўлення належнай фотаметрычнай тэрміналогіі бляск кропкавых крыніц святла (напр., зорак) няправільна называлі «яркасцю», а бляск працяглых крыніц святла — «інтэгральнай яркасцю».
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Артыкул занадта кароткі |