Перайсці да зместу

Бляха (посуд)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыбульны пірог на алюмініевай блясе

Бля́ха — пасудзіна, якая мае дно з тонкага металічнага, шклянога або керамічнага ліста з загнутымі краямі і невысокім борцікам, для смажання і выпякання ежы; форма для выпякання.

Пекар прыбірае бляху з булачкамі ў стойку для ахаладжэння

Па форме бляха звычайна прамавугольная або круглая. Дно ў асноўным гладкае, хоць бываюць таксама жароўні з перфараваным дном. Пасудзіна часцей за ўсё суцэльная, бываюць таксама лісты выпякальныя з раздымным борцікам. Ставіцца на накіравальныя ў духоўку ці печ.

Традыцыйна бляху вырабляюць з металу: сталі, алюмінію, чыгуну; часта іх пакрываюць антыпрыгарным пакрыццём. Таксама вырабляюць бляху са шкла і керамікі.

  • Противень // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 2. — С. 504. — 770 с.