Болаўскі дзяжаўны ўніверсітэт
Болаўскі дзяжаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Ball State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Ball State University |
Заснаваны | 1918 |
Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 21 597[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мансі, Індыяна, ЗША |
Сайт | bsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Болаўскі дзяжаўны ўніверсітэт (англ.: Ball State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мансі ў штаце Індыяна, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У 1917 годзе браты Люцыус Бол, Уільям Бол, Эдмунд Бол, Фрэнк Бол і Джордж Бол, прамыслоўцы і заснавальнікі аднайменнай карпарацыі, набылі Індыянскі нармальны інстытут і перадалі вучэльню і прылеглую зямлю штату Індыяна. Заканадаўчы сход штата Індыяна прыняў ахвяраванне вясной 1918 года, і 17 чэрвеня 1918 года ў вучэльню паступілі першыя 235 студэнтаў. Сёння ўніверсітэт прапануе каля 120 спецыяльнасцей бакалаўрыяту і 130 дадатковых напрамкаў навучання і больш за 100 спецыяльнасцей магістратуры, аспірантуры, сертыфікаваных і спецыялізаваных праграм навучання.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж камунікацый, інфармацыі і медыяў
- Каледж выяўленчага мастацтва
- Каледж здароўя
- Каледж прыродазнаўчых і гуманітарных навук
- Каледж архітэктуры і планавання
- Каледж бізнесу
- Каледж настаўнікаў
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Болаўскі дзяжаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы