Аспірантура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аспірантура — асноўная форма падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў у некаторых краінах і на Беларусі. Арганізуецца пры ВНУ і навукова-даследчых установах. У аспірантуру прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якія выявілі здольнасці да навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы і вытрымалі ўступныя экзамены. На Беларусі існуе вочная (3 гады навучання) і завочная (4 гады). Асобы, якія праходзяць курс аспірантуры (аспіранты), здаюць кандыдацкія экзамены, рыхтуюць да абароны дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]