Бортнае знамя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бортнае знамя, бортны знак, кляйно: знак, азначэнне прыналежнасці борці пэўнаму гаспадару.

Высякалася на ствале борцевага дрэва на ўзроўні вачэй. У аснове кампазіцыі — геаметрычныя фігуры: спалучэнні розных памерам і формай трыкутнікаў, рысак, дужак і інш. Аналагічныя знакі ўжываліся пры межаванні зямлі, лугоў, лесу, азёр, рэчак. Борцевыя знамёны былі своеасаблівымі сямейнымі гербамі, якімі азначалі ўласныя рэчы і прылады працы. Старцы, дзясяцкія і іншыя выбарныя кіраўнікі сялянскіх грамад у 15—17 ст. карысталіся бортнымі знамёнамі замест подпісаў, копнікі — на пастановах копных судоў.

У пач. 1990-х гг. захоўваўся бортны знак на 500-гадовым дубе «Мінтус» каля в. Рашотнікі (Рэчыцкі раён).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]