Бошцьян Лекан
Арыгінальнае імя | славенск.: Boštjan Lekan |
---|---|
Нарадзіўся |
20 студзеня 1976 (49 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Рост/Вага | 188 см/78 кг |
Сямейнае становішча | жанаты |
Захапленні | музыка, чытанне |
Прафесія | ваенны інструктар |
Бошцьян Лекан (славенск.: Boštjan Lekan) — югаслаўскі біятланіст, удзельнік двух зімовых Алімпійскіх гульняў. З 1991 года выступаў за зборную Славеніі. На нацыянальных спаборніцтвах абараняў колеры спартыўнага клуба «Тэрміт».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У гонках Кубка свету дэбютаваў у 1986 годзе на этапе ў аўстрыйскім Хохфільцэне, дзе стаў 74-м у спрынце. Лепшым вынікам за 10 год выступаў стала 12-е месца ў індывідуальнай гонцы ў сезоне 1994/1995 у славенскай Паклюцы.
У чэмпіянаце свету ўпершыню ўдзельнічаў у 1989 годзе ў аўстрыйскім Абертыліяхе, дзе ў індывідуальнай гонцы стаў 67-м, а ў каманднай гонцы 16-м. Лепшым вынікам, паказаным на чэмпіянатах свету, стала 21-е месца ў спрынце ў італьянскім Антхольцы ў 1995 годзе.
Удзельнічаў у двух зімовых Алімпійскіх гульнях (1992 і 1994). Лепшае месца — 21-е (індывідуальная гонка ў Альбервілі).
Жанаты, мае двух дачок — Ніку і Сару.
Удзел у Чэмпіянатах свету
[правіць | правіць зыходнік]Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Кам | Эст |
---|---|---|---|---|---|
1989 | ЧС ![]() |
67 | — | 16 | — |
1990 | ЧС ![]() |
70 | 42 | 10 | 8 |
1991 | ЧС ![]() |
36 | — | 11 | — |
1993 | ЧС ![]() |
68 | — | — | — |
1995 | ЧС ![]() |
41 | 23 | — | 14 |
1996 | ЧС ![]() |
52 | — | — | 19 |
Удзел у Алімпійскіх гульнях
[правіць | правіць зыходнік]Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Эст |
---|---|---|---|---|
1992 | ![]() |
21 | 51 | — |
1994 | ![]() |
59 | — | 10 |
Агульны залік Кубка свету
[правіць | правіць зыходнік]- 1991/1992 — 40-е месца
- 1992/1993 — 60-е месца
- 1993/1994 — 75-е месца