Боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Bowling Green State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Bowling Green State University
Заснаваны 1910
Студэнты 18 142[1] і 17 075[2]
Размяшчэнне Боўлінг-Грын, Агая, ЗША
Сайт bgsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Bowling Green State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Боўлінг-Грын у штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны акадэмічны і жылы кампус плошчай 541,5 га знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад Таліда. Установа ў 1910 годзе атрымала статут нармальнай школы, якая спецыялізавалася на падрыхтоўцы настаўнікаў. З часам вучэльня ператварылася з невялікай сельскай нармальнай школы ў комплексны дзяржаўны даследчы універсітэт. У 2019 годзе ўніверсітэт прапаноўваў больш за 200 праграм бакалаўрыяту, а таксама ступені магістра і доктара ў васьмі акадэмічных каледжах.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і развіцця чалавека
  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
  • Каледж музычнага мастацтва
  • Каледж тэхналогіі, архітэктуры і прыкладной інжынерыі
  • Каледж паслядыпломнай адукацыі
  • Файерлендскі каледж

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]