Бранхаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бранхаграфія — дадатковы метад рэнтгеналагічнага даследавання стану паветраносных шляхоў, трахеі і бронхаў шляхам іх кантраставання.

Гісторыя і апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дадзены метад упершыню выраблены па ўжыванні да чалавека ў 1918 годзе Ш. Джэксанам (амерыканскім лекарам). У Савецкім Саюзе — у 1923 г. Я. Б. Капланам і С. А. Рэйнбергам. У звычайных умовах пры рэнтгеналагічным даследаванні бронхі і трахея застаюцца нябачнымі. Для атрымання пры рэнтгенаскапіі або рэнтгенаграфіі выявы ў дыхальныя шляхі ўводзяць кантрасныя рэчывы (ёдаваныя алеі, водарастваральныя кантрасныя рэчывы, завісі кантрасных рэчываў у алеі і водным асяроддзі і інш.). З дапамогай гэтай працэдуры дыягнастуюць захворванні бронхаў, лёгкіх і трахеі. Метад проціпаказаны пры (агульным) цяжкім стане, сардэчна-сасудзістай паталогіі, захворваннях нырак, падвышанай адчувальнасці да ёду.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

• Большая советская энциклопедия, 1959 г.