Брацкая магіла (Баравікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Вёска Баравікі
Дата пабудовы 1943 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000747шыфр 313Д000747

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Баравікі, Светлагорскі раён.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пахаваны 521 воін, які загінуў ў 1943 годзе ў баях супраць намецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод нахаваных — воіны 18-га стралковага корпуса 65-й арміі і 2 партызаны. У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Немцы з’явіліся на тэрыторыі раёна 28 чэрвеня 1941 года. Раніцай 21 ліпеня быў узяты раённы цэнтр Парычы. Вёска Баравікі была занята 12 жніўня, але ўжо вечарам 13 жніўня контрударам чырвонаармейцы выбілі нямцаў з вёскі. У палон была захоплена вялікая колькасць нямецкіх салдат, 10 афіцэраў, каштоўныя сакрэтныя дакументы. Але каб пазбегнуць акружэння, савецкае камандаванне аддало загад аб адыходзе 3-й арміі.

23 лістапада 1943 года да вёскі Селішчы Баравікоўскага сельскага савета падышло падраздзяленне 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Тут ужо знахордзілася партызанская брыгада ім. В. І. Чапаева (камандзір М. Дз. Сцефановіч). Сумеснымі намаганнямі гвардзейцы і партызаны Гомельскага злучэння вызвалілі вёскі Селішчы і Аляксандраўка, а ў ноч на 25 лістапада — вёску Баравікі[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла аг. Баравікі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.