Брацкая магіла (Мёры)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Горад Мёры
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000552шыфр 213Д000552

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў горадзе Мёры, Віцебская вобласць. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца на плошчы Загінулых барацьбітоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На брацкай магіле пахаваны 180 воінаў і 43 партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх захопнікаў у 1941—1944 гадах. Сярод пахаваных — воіны 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Мёраў.

У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 303—304.