Брацкая магіла (Славань)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
52°27′29″ пн. ш. 29°38′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Славань
Дата пабудовы 1943 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000778шыфр 313Д000778
Map

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Славань, Светлагорскі раён.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На могілках пахаваны 184 воіна, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 і 1943 гадах. У 1970 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск.

У ліпені 1941 года воіны Савецкай арміі стрымлівалі націск нямецка-фашысцкіх акупантаў. Вяртяючыся з баявога задання, адзін з савецкіх бамбардзіроўшчыкаў падвергся нападу фашысцкіх знішчальнікаў над в. Славань (7 ліпеня 1941 года). Самалёт быў падбіты немцамі. Лётчыкам і стралку ўдалося катапультавацца, але іх адразу накрыў варожы агонь. Самалёт рухнуў у балота ва ўрочашча Жарванок. Мясцовыя жыхары падабралі целы забітых і з пашанай пахавалі іх на мясцовых могілках.

Дакладнай даты вызвалення вёскі няма. Яна была вызвалена прыкладна 23-25 лістапада 115-й асобнай стралковай брыгадай генерал-маёра І. І. Саноўскага[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла в. Славань(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.