Браўні (фальклор)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Cox Brownie.jpg

Браўні (англ.: brownie) — у англійскім і шатландскім фальклоры дух дома, аналаг славянскага дамавіка. Браўні ўяўлялі як маленькага чалавечка, часам без носу. Лічылася што калі яму пакінуць пачастунак, напрыклад смятанку ў місачцы, то ён можа дапамагчы з дамашнімі справамі. Але калі браўні пакрыўдзіць, то ён бязлітасна помсціць, можа нават наклікаць на чалавека хваробу.

Браўні — пэрсанаж шматлікіх казак, у якіх расказваецца пра яго ўдзячнасць добрым гаспадарам альбо пра помсту тым, хто яго зневажаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]