Брно-прыгарад
| Раён Брно-прыгарад | |
|---|---|
| Okres Brno-venkov | |
| | |
| Краіна |
|
| Статус | Раён |
| Уваходзіць у | Паўднёвамараўскі край |
| Адміністрацыйны цэнтр | Брно |
| Насельніцтва |
|
| Плошча | 1 498,95 км² |
|
|
|
| Код ISO 3166-2 | CZ-643 |
| Код аўтам. нумароў | BO, BI (да 2001) |
Раён Брно-прыгарад (чэшск.: Okres Brno-venkov) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Брно (у склад раёна не ўваходзіць). Плошча — 1 498,95 кв. км., насельніцтва складае 202 092 чалавека. У раёне налічваецца 187 муніцыпалітэтаў, з якіх 13 — гарады, 10 — мястэчкі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на захадзе цэнтральнай часткі края. У рамках края мяжуе з раёнамі Бланска на поўначы, Вішкаў на ўсходзе, Бржэцлаў на паўднёвым усходзе, Знойма на паўднёвым захадзе і Брно-горад, які атачае з усіх бакоў. На захадзе і паўночным захадзе суседнічае з раёнамі Тршэбіч і Ждзяр-над-Сазаваў Высачынскага краі.
Гарады і насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Даныя на 2009 год:
| Горад | Насельніцтва |
|---|---|
| Куржым | 10 694 |
| Іванчыцы | 9 564 |
| Цішнаў | 8 596 |
| Шлапаніцы | 6 976 |
| Росіцы | 5 571 |
| Ославані | 4 684 |
| Модржыцы | 4 665 |
| Погаржэліцы | 4 600 |
| Збішаў | 3 930 |
| Жыдлахавіцы | 3 534 |
| Уезд-у-Брна | 3 172 |
| Райград | 2 961 |
| Дольні-Коўніцы | 2 599 |
Горад Погаржэліцы да 2007 года з’яўляўся часткай раёна Бржэцлаў.
| Усяго | Жанчын | Мужчын |
|---|---|---|
| 202 092 (100 %) |
101 830 (50,39 %) |
100 262 (49,61 %) |
Сярэдняя шчыльнасць — 134,82 чал./км²; 35,40 % насельніцтва жыве ў гарадах.
Зноскі
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025 — Praha: ČSÚ, 2025. Праверана 18 мая 2025.