Перайсці да зместу

Край Высачына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Край Высачына
Kraj Vysočina
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Статус Край
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Іглава
Дата ўтварэння 12 лістапада 2000[2]
Гетман Вітэзслаў Шрэк
Афіцыйная мова чэшская
Насельніцтва (2009) 515 411 чалавек[1]
Шчыльнасць 75,84[1] чал./км²
Плошча 6 795[1]
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 837 м
Край Высачына на карце
Часавы пояс +1
Код ISO 3166-2 CZ-VY
Код аўтам. нумароў J
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Край Высачы́на (чэшск.: Kraj Vysočina[3]) — адміністрацыйная адзінка (край) Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўднёвым усходзе гістарычнай вобласці Багемія і часткова на паўднёвым захадзе Маравіі, да мая 2001 года называўся Іглаўскі край, а з мая 2001 да жніўня 2011 проста Высачына[4]. Адміністрацыйны цэнтр края - горад Іглава.

На снежань 2009 года ў краі пражывала 515 411, сярод іншых чэшскіх рэгіёнаў ён знаходзіўся па гэтым паказчыку на 10 месцы (з 14). У краі размешчана 704 населеных пункта, у тым ліку 34 гарады. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва на населены пункт 732 чалавека, большасць населеных пунктаў налічваюць не больш за 500 жыхароў[5].

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Край Высачына складаецца з 5 раёнаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 15 муніцыпалітэтаў з пашыранай паўнамоцтвамі і 26 муніцыпалітэтаў[6].

Раёны края Высачына:
1) Гаўлічкуў-Брод
2) Ждзяр-на-Сазавай
3) Пельгржымаў
4) Йіглава
5) Тршэбіч
Раён Плошча км² Насельніцтва Колькасць населеных пунктаў
Гаўлічкуў-Брод 1 265 94 778 120
Іглава 1 180 108 404 121
Пельгржымаў 1 290 72 219 120
Тршэбіч 1 518 116 415 173
Ждзяр-над-Сазавау 1 672 118 216 195

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]
Горад Насельніцтва
Іглава 50 859
Тршэбіч 38 654
Гаўлічкуў-Брод 24 296
Ждзяр-над-Сазавау 23 841
Пельгржымаў 16 462
Вельке-Мезіржычы 11 776
Гумпалец 10 941
Нове-Места-на-Мораве 10 478
Хоцебарж 9 906
Бістршыцы-над-Пернштэйнем 8793
Мораўске-Будзеёвіцы 7 957

Зноскі

  1. а б в Vítejte v analytických a statistických službách kraje Vysočina ! (чэшск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2011. Праверана 17 красавіка 2010.
  2. Administrativní registr ekonomických subjektů
  3. Vysočina se dočkala přídomku „kraj“, nový název platí od srpna (чэшск.). iDNES.cz (1 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 1 жніўня 2011.
  4. Без слова Край у поўнай назве
  5. Асаблівасці края (Charakretistika kraje) (чэшск.). Чэшскае статыстычнае кіраванне (Český statistický úřad) (4 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 17 красавіка 2010.
  6. Адміністрацыйны падзел края (Správní členění kraje) (чэшск.)(недаступная спасылка). Рэгіянальныя інфармацыйныя службы (Regionálních Informačních Servisů). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 17 красавіка 2010.
  • Bernard — мясцовая марка піва.