Бруна Лемяшэўскі
Поўнае імя | Бруна Маўрысіа Лемяшэўскі Мелесі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 сакавіка 1994[1] (30 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Іспанія Уругвай |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Лі Пунці | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Бруна Лемяшэўскі (ісп.: Bruno Mauricio Lemiechevsky Melessi; нар. 3 сакавіка 1994, Мантэвідэа, Уругвай) — іспанска-уругвайскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік італьянскага клуба «Лі Пунці» з Сасары.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ва Уругваі, дзе жыў некаторы час, але пазней перабраўся ў Іспанію, дзе гуляў у розных камандах ніжэйшых ліг Каталоніі.
У кастрычніку 2015 года падчас наведвання родзічаў у Беларусі (Лемяшэўскі мае беларускія карані, яго продкі атрымалі прозвішча ад вёскі Лемяшэвічы на Піншчыне[2]) па прапанове сябра сям’і Алега Страхановіча прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію». Падчас прагляду адзначыўся голам у таварыскім матчы з БАТЭ і здолеў уразіць галоўнага трэнера мазыран Юрыя Пунтуса.
У студзені 2016 года далучыўся да «Славіі»[3]. Сезон 2016 распачаў у дублі, але ўжо 15 красавіка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Граніта», дзе забіў адзіны гол сваёй каманды (1:3). Пазней стаў чаргаваць выхады ў асноўным складзе і на замену. У пачатку сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, улетку вярнуў трывалае месца ў аснове. З 4 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У канцы 2017 года ў сувязі з забаронай на выступленне легіянераў у Першай лізе пакінуў беларускі клуб.
У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[4]. Са жніўня 2018 года пачаў выступаць за клайпедскі «Атлантас», пакінуў яго ў канцы года.
У першай палове 2019 года выступаў у Швецыі за «Крамфорс». У жніўні 2019 года далучыўся да андорскага клуба «Сан-Жулія», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Інтэр» з Эксальдэса. У студзені 2021 года вярнуўся ў Іспанію і стаў іграком «Вільярабледа», а ў ліпені 2021 года апынуўся ў складзе «Сантаньі». Сезон 2022/23 правёў у італьянскім «Лі Пунці».
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Bruno Lemiechevsky // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Поработал на стройке — купил билет до Минска». Шляхтич из Испании пробивается в белорусском футболе
- ↑ Испанский нападающий Бруно Лемешевский во вторник присоединится к «Славии»
- ↑ Лемьечевски покинул расположение «Минска»
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Мантэвідэа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі ФК Віласар-дэ-Мар
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
- Ігракі ФК Крамфорс
- Ігракі ФК Сан-Жулія
- Ігракі ФК Інтэр Эксальдэс
- Ігракі ФК Вільярабледа
- Футбалісты паводле клубаў Італіі