ФК Мінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінск
Fc-minsk.png
Поўная назва ДУФКіС ФК «Мінск»
Заснаваны 2006
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 3000
Уладальнік Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Аляксандр Кернажыцкі як Старшыня папячыцельскага савета
Старшыня Андрэй Васілевіч
Галоўны трэнер Сяргей Яромка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Мінск»беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2006 годзе на базе клуба «Змена». У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольная школа моладзі[правіць | правіць зыходнік]

19 чэрвеня 1954 года паводле загаду старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны і ў іншых гарадах краіны, гэта значыць у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі і Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газеты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».

Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каманда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасці гульняў клуб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сімвалічны спіс лепшых 33 гульцоў спаборніцтва на трэць занялі гульцы футбольнай школы моладзі.

Пасля сенсацыйнай перамогі, мінскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнуў да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. То бок у сезоне 1956 года клуб заняў чацвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клуб заняў апошняе месца. Сезон 1957 года зноў меў паэтапны характар, клуб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасці клубу заняць зноў толькі чацвёртае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюза сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і мінскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыся пры гэтым добрай фізічнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічнае майстэрства гульцоў было ацэнена спецыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец мінскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.

Пасля турніру клуб зноў зведаў страты ў сваім складзе, гэта значыць у мінскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба і Леанід Гарай. Усяго клуб разлучыўся з шаснацаццю гульцамі. У сезоне 1958 года чэмпіянату БССР каманда зноў з лёгкасцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.

Каманда падрыхтоўкі моладзі[правіць | правіць зыходнік]

З 1959 года паводле пастановы камітэта па фізічнай культуры і спорту пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Мінскага гарадскога савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый. Каманда займалася падрыхтоўкай гульцоў для рэспубліканскіх каманд, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны і горада. У 1981 годзе ў Мінску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартыўны комплекс, які налічваў васямнаццаць футбольных пляцовак, што не мела аналагаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізавана ў дзіцяча-спартыўную школу алімпійскага рэзерву Мінгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назву «Змена».

У 1990 годзе была здзейснена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. «Змена» прыняла ўдзел у розыгрышу другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнерам пачаў працаваць у клубе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клуб заняў дзявяты радок.

«Змена»[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 1992 года клуб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сезон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і перспектыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнерскіх абавязкаў, яшчэ і выходзіў гуляць за каманду ў якасці гульца. «Змена» адразу заняла першае месца і атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасля ўдалага сезона клуб зведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клубы, на іх месца прыйшла іншая моладзь.

Наступны сезон зноў пачаўся вельмі ўдала, клуб быў адным з лідараў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сезона, значна страціў свае пазіцыі і, у выніку, скончыў сезон на восьмым месцы. Па заканчэнні сезона ў мінскае «Тарпеда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.

Новы сезон стаў расчараваннем для клуба, страціўшы вялікую колькасць гульцоў, каманда не здолела аказваць супраціўленне іншым клубам, у выніку чаго клуб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клуб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак узімку трэнерам клуба стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клуб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клуба таго сезона варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава і Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталі гульцамі ўзроўня Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 199 годзе Малафееў з’ехаў у Расію, дзе яму прапанаваў месца трэнера цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сезон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разышліся па розным клубам Беларусі. Больш усяго на футбалістах «Змены» нажыўся зноў створаны клуб БАТЭ. З 1996 па 2002 гады клуб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі не браў, толькі аднойчы з’явіўся ў розыгрышы Другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок. У 1997—1999 гадах клуб з’яўляўся фарм-клубам БАТЭ пад назвай «Змена-БАТЭ».

«Мінск»[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе на базе «Змены», якая на той час выступала ў Першай лізе, быў заснаваны клуб «Мінск», які адразу стаў пераможцам Першай лігі. У сезоне 2007 клуб упершыню выступаў у Вышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца і зноў выбыў у Першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клуб упершыню заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а ў 2013 годзе стаў пераможцам Кубка Беларусі.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1954—1959: ФШМ
  • 1987—1996: «Змена»
  • 1997—1999: «Змена-БАТЭ»
  • 2001—2005: «Змена»
  • з 2006: «Мінск»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

БССР[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
  • Пераможца Першай лігі Беларусі: 2006, 2008
  • Пераможца Другой лігі Беларусі: 1992, 2004
  • Пераможца Кубка Беларусі: 2013

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на сакавік 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
30 Беларусь Бр Уладзімір Пяцігорац 1990
31 Беларусь Бр Аляксандр Нячаеў 1994
92 Беларусь Бр Станіслаў Болдыш 2004
3 Беларусь Аб Іван Тарабеш 2003
4 Беларусь Аб Глеб Якушэвіч 2002
5 Беларусь Аб Валянцін Дзіхціеўскі 2003
14 Беларусь Аб Уладзіслаў Граковіч 2005
15 Беларусь Аб Максім Касараб 2003
22 Беларусь Аб Глеб Гурбан 2001
60 Беларусь Аб Аляксей Туманаў 2003
72 Беларусь Аб Фёдар Федаровіч 2006
2 Беларусь ПА Арсеній Мігдалёнак 2003
6 Беларусь ПА Юлій Кузняцоў 2003
Паз. Імя Нар.
7 Беларусь ПА Кірыл Забелін 2002
9 Беларусь ПА Ягор Лапун 1999
13 Беларусь ПА Данііл Душэўскі 2004
20 Беларусь ПА Ігнат Прановіч 2003
23 Беларусь ПА Георгій Чэкурышвілі 2004
77 Беларусь ПА Яўген Малашэвіч 2002
78 Беларусь ПА Кірыл Чарнавок 2003
80 Беларусь ПА Дзмітрый Дзенісенка 2006
87 Беларусь ПА Радзівон Пячура 2004
11 Беларусь Нап Сямён Пяньчук 2001
35 Беларусь Нап Цімафей Сіманенка 2006
47 Беларусь Нап Цімафей Мартынаў 2005

Ігракі ў арэндзе[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
Беларусь Аб Арцём Бруй (у «Нафтане» да снежня 2023 года) 2003
Беларусь ПА Кірыл Ганчарык (у «Астраўцы» да снежня 2023 года) 2004
Беларусь ПА Артур Кузьміч (у «Макслайне» да снежня 2023 года) 2003

Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Уладзіслаў Драневіч 2003
Беларусь Бр Марат Тарасюк 2003
Беларусь Аб Станіслаў Альхоўскі 2003
Беларусь Аб Багдан Веташкін 2003
Беларусь Аб Мікалай Мікуліч 2003
Беларусь ПА Валянцін Бандарэнка 2005
Беларусь ПА Арцём Віктарчык 2004
Беларусь ПА Даніла Гарбуз 2004
Беларусь ПА Ілья Дземідовіч 2004
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Артур Назаранка 2004
Беларусь ПА Сяргей Тарайковіч 2002
81 Беларусь ПА Ілья Бандарэнка 2005
Беларусь Нап Леў Бакланаў 2003
Беларусь Нап Павел Івашын 2004
Беларусь Нап Арсеній Пракапенка 2004
Беларусь Нап Мікалай Ульянцаў 2003
Беларусь Нап Аляксандр Шкаляр 2004

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 1 15 10 1 4 49–15 21 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Другую лігу
1992/93 Другая (Д2) 8 30 12 6 12 42–50 30 1/32 фіналу
1993/94 Другая (Д2) 15 28 3 7 18 15–50 13 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Трэцюю лігу
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 7 22 8 3 11 23–35 19
1995 Трэцяя — Б (Д3) 4 12 6 1 5 23–14 19
1996
1997 Трэцяя — А (Д3) 6 26 12 2 12 52–46 38
1998 Другая — А (Д3) 4 26 14 7 5 55–23 49 Змена назваў ліг
1999 Другая — А (Д3) 2 24 16 3 5 54–22 51
2000
2001 Другая (Д3) 18 34 1 1 32 13–119 4
2002
2003 Другая (Д3) 5 22 12 4 6 50–26 40
2004 Другая (Д3) 1 24 19 1 4 55–17 58 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 5 30 14 8 8 31–23 50 1/16 фіналу
2006 Першая (Д2) 1 26 17 5 4 44–13 56 Паўфінал Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2007 Вышэйшая (Д1) 14 26 4 9 13 18–34 21 1/8 фіналу Descento.svg Вылет у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 1 26 23 2 1 72–11 71 1/8 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2009 Вышэйшая (Д1) 9 26 11 3 12 33–26 36 1/8 фіналу
2010 Вышэйшая (Д1) 3 33 18 6 9 59–32 60 Чвэрцьфінал
2011 Вышэйшая (Д1) 9 33 8 11 14 33–40 35 Фіналіст
2012 Вышэйшая (Д1) 6 30 11 6 13 36–46 39 Пераможца
2013 Вышэйшая (Д1) 9 32 10 8 14 36–40 38 Паўфінал
2014 Вышэйшая (Д1) 7 32 16 4 12 45–36 52 1/16 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 6 26 12 4 10 29–28 40 Паўфінал
2016 Вышэйшая (Д1) 4 30 15 8 7 49–24 53 Чвэрцьфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 14 30 3 14 13 19–39 23 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 11 30 7 9 14 34–42 30 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 9 12 36–44 36 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 11 30 11 5 14 45–57 38 Чвэрцьфінал
2021 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 9 13 32–52 33 1/16 фіналу
2022 Вышэйшая (Д1) 6 30 12 8 10 47–43 44 1/8 фіналу

Еўракубкі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2011—2012 Ліга Еўропы 1 к/р Азербайджан АЗАЛ (Баку) 1:1 (Г) 2:1 (Х) 3:2 Symbol confirmed.svg
2 к/р Турцыя Газіянтэпспор 1:1 (Х) 1:4 (Г) 2:5 Symbol delete vote.svg
2013—2014 Ліга Еўропы 2 к/р Мальта Валета 1:1 (Г) 2:0 (Х) 3:1 Symbol confirmed.svg
3 к/р Шатландыя Сент-Джонстан (Перт) 0:1 (Х) 1:0, пен. 3:2 (Г) 1:1 (пен. 3:2) Symbol confirmed.svg
Плэй-оф Бельгія Стандард (Льеж) 0:2 (Х) 1:3 (Г) 1:5 Symbol delete vote.svg

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]