Брытні Грайнер
англ.: Brittney Griner | |||||||
![]() | |||||||
Агульная інфармацыя | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Brittney Yevette Griner[1] | ||||||
Нарадзіўся |
18 кастрычніка 1990 (32 гады) |
||||||
Грамадзянства | |||||||
Альма-матар | |||||||
Рост | 203 см | ||||||
Вага | 94 кг | ||||||
Пазіцыя | цэнтравы | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||||
![]() |
Брытні Івет Грайнер (англ.: Brittney Yevette Griner; нар. 18 кастрычніка 1990, Х’юстан, штат Тэхас, ЗША) — амерыканская прафесійная баскетбалістка, якая выступае за клуб «Фінікс Меркуры» з жаночай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.
У 2012 годзе выйграла чэмпіянат Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту (NCAA) у складзе каманды «Бэйлар Бірс», стаўшы самым выбітным гульцом гэтага баскетбольнага турніру, у 2014 годзе яна стала чэмпіёнкай жаночай НБА ў складзе каманды «Фінікс Меркуры». Двухразовы ўладальнік трох галоўных трафеяў жаночага студэнцкага баскетбола: прыза Джэймса Нейсміта, Маргарэт Уэйд Трофі і ўзнагароды ім. Джона Вудэна. У складзе зборнай ЗША выйграла чэмпіянат свету 2014 года ў Турцыі, Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа, чэмпіянат свету 2018 года ў Іспаніі і Алімпійскія гульні 2020 года Токіа.
Выступала ў Расіі за екацярынгбургскі клуб УГМК. Спартсменку затрымалі ў лютым 2022 года. Тады Брытні Грайнер прыляцела ў Расію, і на мытні ў яе рэчах знайшлі забароненае рэчыва — гашышны алей. У пачатку жніўня суд прызнаў Грайнер вінаватай у кантрабандзе наркотыкаў і вынес ёй прысуд у 9 гадоў зняволення, а таксама штраф у 1 мільён расійскіх рублёў. 8 снежня Брытні Грайнер абмянялі на расійскага прадпрымальніка Віктара Бута(руск.) бел., які знаходзіўся ў зняволенні ў ЗША. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагаварыў з ёй па тэлефоне пасля вызвалення.
Зноскі
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Х’юстане
- Выпускнікі Бэйларскага ўніверсітэта
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі ЗША
- Ігракі зборнай ЗША па баскетболе
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
- Чэмпіёны свету па баскетболе
- Ігракі «Фінікс Меркуры»
- Ігракі УГМК Екацярынбург