Брэбенескуль (гара)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэбенескуль
укр. Бребенескул
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 035 м
Размяшчэнне
48°05′51″ пн. ш. 24°34′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаУкраінскія Карпаты 
Хрыбет ці масіўЧарнагора 
Брэбенескуль (гара) (Украіна)
Брэбенескуль
Брэбенескуль
Брэбенескуль (гара) (Карпаты)
Брэбенескуль
Брэбенескуль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэбенескуль (укр.: Бребенескул) — адна з самых высокіх вяршыняў хрыбта Чарнагора.

Размешчана пасярэдзіне хрыбта, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей, паміж вяршынямі Мунчэль (1998 м) на паўднёвым усходзе і Рэбра (2001 м) на паўночным захадзе.

Вышыня — 2035 м (па іншых дадзеных 2032 ці 2038). Паверхня купалападобная. На схілах распаўсюджаны старажытна-ледавіковыя формы рэльефу, сляды працэсаў марознага выветрывання. Гара пакрыта альпійскімі і субальпийскімі лугамі, характэрныя каменныя россыпы і асыпкі.

На захад вяршыні размешчана самае высакагорнае возера Украіны — Брэбенескуль.