Брэвіярый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Брэвіярый (лац.: breviarium, ад лац.: brevis — кароткі) — у Каталіцкай царкве літургічная кніга, якая ўтрымлівае парадак служэння літургічных гадзінаў (афіцыя) паводле абраду Рымскай царквы[1]. У брэвіярый уваходзяць толькі тэксты малітваў, у там ліку і тэксты малітоўных спеваў (у сярэднявечных брэвіярыях прыводзілася таксама музычная натацыя). Аналагічная па функцыі літургічная кніга для імшы завецца імшалам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя брэвіярыі з'явіліся ў XI—XII стагоддзях з-за неабходнасці сабраць у адно ўсе патрэбныя для афіцыя малітоўныя тэксты. Спачатку ў такія зборнікі ўваходзілі толькі скарочаныя тэксты з розных літургічных кніг, адкуль і пайшла назва «брэвіярый». У XIII стагоддзі ў брэвіярый уваходзіў распісаны па днях тыдня і па сутачных гадзінах псалтыр, іншыя вытрымкі з Бібліі, гаміліі і парафразы Святога Пісання, айцоў Царквы і г. д., а таксама тэксты спеваў — антыфонаў, рэспансорыеў, гімнаў і інш. Натаваныя брэвіярыі па функцыі і змесце былі роднасныя з антыфанарыямі.

Брэвіярый быў рэфармаваны на Трыдэнцкім саборы, і ў 1568 годзе ўказам папы Пія V упершыню выдадзены як «Рымскі брэвіярый» (Breviarium Romanum); цяпер у брэвіярый уваходзілі толькі тэксты (без нот) усіх малітваў без якіх-небудзь скаротаў. Аб'ём трыдэнцкага брэвіярыя, падзеленага на чатыры сезонныя часткі, стаў агромністым (хаця былая назва, якая абяцала кароткасць, захавалася). Наступная значная рэформа брэвіярыя ў бок яго скарачэння была праведзеная папам Піем X у 1911 годзе. Нарэшце, Другі Ватыканскі сабор істотна змяніў парадак літургічных гадзінаў. Па выніках сабора кніга страціла сваю былую назву і ў 1971—1972 гадах была выпушчана пад назвай Liturgia horarum (Літургія гадзінаў). Тым жа саборам былі дазволеныя новыя «брэвіярыі» на нацыянальных мовах.

Праваслаўную версію аналагічнай літургічнай кнігі называюць часаслоўцам.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Католическая энциклопедия. М.: Издательство францисканцев, 2002, стлб. 745.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bettifol P. Histoire du bréviaire romain. Paris, 1893.
  • Bäumer S. Geschichte des Breviers. Freiburg/Brsg., 1895.
  • Salmon P. L'office divin au Moyen Âge: histoire de la formation du bréviaire du IXe au XIV siècle. Paris, 1967.
  • Баранов И., Сахаров П. Бревиарий // Католическая энциклопедия. М.: Издательство францисканцев, 2002, стлб. 745—746.