Брэстгазаапарат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брэстгазаапарат
Тып бізнес
Заснаванне 1950
Размяшчэнне
Сайт gefest.com

СП ААТ «Брэстгазаапарат»Брэсцкае прадпрыемства, вядучы вытворца газавых пліт у СНД. Пад гандлёвай маркай Гефест вырабляе газавыя, газаэлектрычныя і электрычныя кухонныя пліты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства было заснавана ў 1950 годзе як рамонтна-механічны завод. Першыя газавыя пліты тут былі выпушчаныя ў 1958. У 1975-1977 гадах была праведзена карэнная рэканструкцыя прадпрыемства. Вытворчае абсталяванне французскай фірмы «Крэз-Луар Энтэрпрайз», устаноўленае на прадпрыемстве, дазволіла вырабляць 500000 газавых пліт у год. Яго ўкараненне вывела прадукцыю брэсцкага завода на еўрапейскі ўзровень, паспяхова падтрымліваецца да гэтага часу. Завод з'яўляўся адным з вядучых прадпрыемстваў у СССР па вытворчасці бытавой газавай апаратуры, выпусціўшы ўжо ў 1975 трохмільённую газавую пліту.

У 1994 годзе было праведзена акцыянаванне завода і створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства. Кантрольным пакетам акцый (51%) валодае РАТ «Газпром», 29,9% належыць беларускаму ўраду, астатнія - фізічным асобам.

Сёння СП ААТ «Брэстгазаапарат» - найбуйнейшае прадпрыемства ў СНД, якое вырабляе звыш 700.000 пліт у год. Па тэхнiцы і тэхналагічнаму узроўню канструктарскіх распрацовак завод знаходзіцца ў ліку лепшых сярод аналагічных прадпрыемстваў іншых краін. Пра гэта сведчаць розныя міжнародныя сертыфікаты: еўрапейскі сертыфікат VDE на электрычныя пліты, польскі сертыфікат на газавыя пліты. Прадукцыя прадпрыемства сертыфікавана па міжнароднай сістэме стандартаў ISO 9001-2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]