Газпрам
ААТ «Газпрам» — расійская газаздабыўная і газаразмеркавальная кампанія, найбуйнейшая кампанія ў Расіі (па даных часопіса «Эксперт»)[5], найбуйнейшая газавая кампанія свету, валодае самай працяглай газатранспартнай сістэмай (больш 160 000 км)[6]. З’яўляецца сусветным лідарам галіны[7]. Паводле спісу Forbes 2000 (2010 год), «Газпрам» па выручцы займае 24-е месца сярод сусветных кампаній[8]. Паводле рэйтынгу Fortune Global 500, па выніках 2009 года Газпрам стаў самай прыбытковай кампаніяй у свеце, апярэдзіўшы амерыканскую Exxon Mobil, заняўшы пры гэтым 50-е месца па агульным аб’ёме выручкі[9]. Кампанія займае агульнае 22 месца ў Fortune Global 500[10] (2009 год).
Поўнае фірменнае найменне — Адкрытае акцыянернае таварыства «Газпрам»; папярэдняя назва — Расійскае акцыянернае таварыства «Газпрам». Зарэгістраваныя таварныя знакі і знакі абслугоўвання — Газпром (ГАЗПРОМ) і Gazprom (GAZPROM)[11]. Штаб-кватэра — у Маскве.
Даччыныя кампаніі[правіць | правіць зыходнік]
5 чэрвеня 2018 г. суд у Нідэрландах арыштаваў долі ў галандскіх даччыных кампаніях «Газпрама» па пазове «Нафтагаза Украіны». Арышт накладзены для выканання лютаўскага рашэння Стакгольмскага арбітражу аб спагнанні з расійскай кампаніі больш за 2,5 млрд долараў ЗША кампенсацыі за недапастаўкі «Газпрамам» ўзгодненых аб’ёмаў газу для транзіту[12].
Акружны суд Амстэрдама заблакаваў 100 % акцый кампаніі South Stream Transport BV, якая адказвае за будаўніцтва і ўпарўленне «Турэцкага патока». Гэта зроблена ў сувязі з разглядам справы «Газпрома» з-за перадачы названых акцый кампаніі «Трансгаз Краснадар»[13].
Актывы[правіць | правіць зыходнік]
Няпоўны спіс паводле краін[14]
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
- «Белгазпрамбанк» (49 %)
- «Белтрансгаз» (100 %)
- «Брэстгазаапарат» (51 %)
- «Газпрам трансгаз Захад» (100 %)
Расія[правіць | правіць зыходнік]
- Даччыннае прадпрыемства АТ «Газпром центрэнергогаз», якое займаецца комплекснымі работамі па тэхнічным абслугоўванні, капітальным рамонце, рэканструкцыі, пуска-наладцы, тэхпераўзбраенні, інжынерным забеспячэнні і суправаджэнні работ на аб’ектах кампрэсарных станцый, газапрамысловых упраўленняў, газаперапрацоўчых заводаў.[15][16][17]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Паўночна-Еўрапейскі газаправод
- Блакітны паток
- Ямал — Еўропа
- Энергетычная палітыка ЕС
- Расійска-беларускі энергетычны канфлікт, 2006
- Расійска-беларускі энергетычны канфлікт, 2010
Зноскі
- ↑ а б PJSC Gazprom IFRS Consolidated Financial Statements with Independent Auditor’s Report 31 December 2020 — Gazprom, 2021. — P. 86. Праверана 29 красавіка 2021.
- ↑ PJSC Gazprom Annual Report 2017 — FBK, 2018. — С. 218. Праверана 15 верасня 2018.
- ↑ Калашников С. «Союзтекстиль» подкатывает к Курску: Компания увеличивает за 2 млрд рублей производство синтетического волокна // Коммерсантъ (Воронеж) — Коммерсантъ, 2020. — вып. 12. — 125000 экз. — ISSN 1563-6380; 1561-347X
- ↑ https://belgazprombank.by/uploads/userfiles/files/audit_2021.pdf
- ↑ Спіс найбуйнейшых кампаній па рыначным кошце (капіталізацыі) на 1 верасня 2009 года Эксперт, № 38 (675), 5-11 кастрычніка 2009
- ↑ ВЕДОМОСТИ — Пуцін прапанаваў аб’яднаць «Газпрам» і «Нафтагаз Украіны»
- ↑ $13 billion Sibneft deal fulfills Gazprom quest — The New York Times
- ↑ The Global 2000 — Forbes.com
- ↑ Газпрам у 2009 г. стаў самай прыбытковай кампаніяй свету
- ↑ Fortune Global 500
- ↑ Зарэгістраваныя таварныя знакі Архівавана 22 студзеня 2009. ААТ Газпрам.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20180609204551/http://www.naftogaz.com/www/3/nakwebru.nsf/0/001788854138938CC22582A30023B109?OpenDocument&year=2018&month=06&nt=%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8& Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Суд арестовал голландские активы Газпрома для выплаты Нафтогазу 2,6 млрд долл. по решению Стокгольмского арбитража (руск.)] Архівавана 9 чэрвеня 2018.
- ↑ Директор «Нафтогаза» сообщил о блокировании акций «дочки» «Газпрома» судом Амстердама
- ↑ Штоквартальная справаздача за I квартал 2012 года Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ https://newizv.ru/news/2022-08-24/dmitriy-doev-obhod-habarovska-pozvolit-otkryt-novyy-vyhod-na-dorozhnuyu-set-kitaya-367529
- ↑ https://rus.team/people/dmitriy-doev-iz-gruppy-vis-put-ot-ryadovogo-inzhenera-do-effektivnogo-upravlenca
- ↑ https://hrmonitor.ru/bio/dmitriy-doev-biography.html
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Архівавана 12 студзеня 2016.
- Артыкулы (на англійскай)
- Schroeder — Putin Pact: Germany and Russia Divide Europe Again
- Alexander’s Gas & Oil Connections — Gazprom Архівавана 20 чэрвеня 2006.
- Guardian.co.uk: Gazprom bond in heavy demand
- Артыкул з Businessweek пра скандалы 1998—2000 года
- Gazprom’s Management Needs to Look at Post-Crisis Market(недаступная спасылка)