Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж
Год заснавання 1 кастрычніка 1944
Дырэктар Яўген Пятровіч Стаднік-Яскавец
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, 224027, г. Брэст, вул.Медыцынская, 15

УА «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў г.Брэст. Забяспечвае падрыхтоўку медыцынскіх кадраў сярэдняга звяна на базе агульнай сярэдняй адукацыі па спецыяльнасцях: «Сястрынская справа» з прысваеннем кваліфікацыі «Медыцынская сястра» і «Лячэбная справа» з прысваеннем кваліфікацыі «Фельчар-акушэр. Памочнік ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў працу 1 кастрычніка 1944 года як фельчарска-акушэрская школа. Першы выпуск адбыўся ў 1947 годзе. 29 чэрвеня 1954 года на падставе Пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 600 фельчарска-акушэрская школа была перайменавана ў Брэсцкае медыцынскае вучылішча. У 2003 годзе вучылішча атрымала статус каледжа.