Брэсцкі мясакамбінат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ААТ «Брэсцкі мясакамбінат»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1944
Размяшчэнне Сцяг Беларусі 224034 Брэст, вул. Пісьменніка Смірнова, 4
Ключавыя фігуры Павел Якаўлевіч Бухавецкі
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя мяса, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты
Сайт brestmeat.by
Брэсцкі мясакамбінат - panoramio.jpg

Брэсцкі мясакамбінат — прадпрыемства харчовай прамысловасці горада Брэста. Асноўная прадукцыя: мяса, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты. Заснаваны ў 1944 г. на базе былога прыватнага прадпрыемства. У 19531959 гг. пабудаваны новыя вытворчыя памяшканні. У 1972 г. праведзена рэканструкцыя халадзільніка і каўбасна-кулінарнага цэху. У 19821985 гг. пабудаваны адзін цэх і база ўтрымання жывёлы, завершана рэканструкцыя кампрэсарнага цэху. Частка прадукцыі ідзе на экспарт.

Санкцыі супраць прадпрыемства[правіць | правіць зыходнік]

8 кастрычніка 2015 г. Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расію грузу астуджанай ялавічыны вытворчасці брэсцкага прадпрыемства па прычыне нездавальняючага санітарнага стану і «нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў» на некаторых з паўтуш[1].

8 мая 2019 г. Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі прадпрыемства «у сувязі з паўторным выяўленнямі парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюзу і Расійскай Федэрацыі»[2].

Зноскі

  1. Рассельгаснагляд не пусціў у РФ мяса Брэсцкага мясакамбіната. Sputnik Беларусь (8 кастрычніка 2015). Праверана 1 чэрвеня 2019.
  2. Россельхознадзор / Ввоз. Вывоз. Транзит (руск.) . Россельхознадзор. Праверана 1 чэрвеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.