Бубон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бубон (грэч.: βουβών — пах) — павелічэнне лімфатычных вузлоў(руск.) бел. з прычыны запалення. Сустракаецца пры такіх інфекцыйных захворваннях як бубонная чума, ганарэя, хламідыёз, герпес, шанкр(руск.) бел. або сіфіліс. Ён падобны па вонкавым выглядзе на велізарную мазоль(руск.) бел., і, як правіла, з’яўляецца пад пахай, у пахвіне або на шыі.

Паводле гістарычных запісаў, бубоны былі характэрныя для пандэміі, вядомай як Чорная смерць, і, магчыма, для іншых старажытных пандэмій. Падчас такіх пандэмій было прынята праколваць бубоны. Тым не менш, у сучаснай медыцыне гэта лячэнне лічыцца бескарысным і, магчыма, шкодным.

Бубоны рэдка патрабуюць якой-небудзь формы мясцовага догляду. Для хворых чумой надрэз і дрэнаж(руск.) бел. уяўляе небяспеку для навакольных, што кантактуюць з пацыентам, з-за аэралізацыі(англ.) бел. змесціва бубона. Пункцыі могуць быць выкананы для дыягнастычных мэтаў, а таксама могуць спрыяць аблягчэнню сімптомаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • M. Anderson Douglas, A. Elliot Michelle, (2004). Piccin. ed. Mosby’s medical, nursing, & Allied Health Dictionary sesta edizione. p. 73,. ISBN 88-299-1716-8.