Будаўнічы факультэт БрДТУ
Выгляд
| Будаўнічы факультэт БрДТУ | |
|---|---|
| Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт | |
| | |
| Заснаваны | 1966 |
| Дэкан | Сяргей Міхайлавіч Семянюк |
| Адрас | Брэст, вуліца Маскоўская, 267 |
| sf.bstu.by | |
Будаўнічы факультэт БрДТУ (БФ БрДТУ) — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Факультэт быў створаны разам з універсітэтам у 1966 годзе і з’яўляецца асноўным факультэтам універсітэта. Тут ажыцяўляецца падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў для разнастайных галін будаўніцтва. Факультэт рыхтуецца да таго, каб у будучыні выдаваць сваім выпускнікам дыпломы, якія прызнаюцца ў краінах ЕС.
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]У складзе факультэта знаходзяцца наступныя кафедры:
- архітэктуры
- геатэхнікі і транспартных камунікацый
- будаўнічых канструкцый
- тэхналогіі бетону і будаўнічых матэрыялаў
- тэхналогіі будаўнічай вытворчасці
- эканомікі і арганізацыі будавання
- фізічнага выхавання і спорту
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Якаўлевіч Міцянін (1966—1969)
- Барыс Васільевіч Карасёў (1969—1970)
- Віктар Васільевіч Машынскі (1980—1985)
- Пётр Сцяпанавіч Пойта (1993—1995)
- Вячаслаў Ігнацьевіч Драган (1995—1998)
- Сяргей Міхайлавіч Семянюк
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка будаўнічага факультэта Архівавана 27 лістапада 2022.