Барыс Васільевіч Карасёў
Барыс Васільевіч Карасёў | |
---|---|
руск.: Борис Васильевич Карасёв | |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1925 (100 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гідраўліка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Барыс Васільевіч Карасёў (руск.: Борис Васильевич Карасёв; нар. 2 сакавіка 1925) — вучоны ў галіне гідраўлікі, кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1985). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на станцыі Безабразава[1] (зараз Ракша, Маршанскі раён Тамбоўскай вобласці Расіі). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны сям’я пераехала ў Пінск, а з яе пачаткам эвакуіравалася ў Маршанск, дзе Барыс Васільевіч скончыў васьмігадовую школу і шафёрскія курсы[1]. У маі 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію[1]. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса і Запарожжа. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе паступіў у Харкаўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут, які скончыў у 1952 годзе і застаўся працаваць у ім. У 1954 годзе паступіў у аспірантуру і ў 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара Г. Ф. Праскурава[1]. З 1958 года Б. В. Карасёў у Мінскім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі на пасадзе дацэнта, у 1962—1968 гадах — загадчыка кафедры гідраўлікі і цеплатэхнікі і адначасова (29.12.1961 — 17.06.1968[2]) — дэкан факультэта электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1968 года Б. В. Карасёў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (сучасны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). У 1969—1970 гадах займаў пасаду дэкана будаўнічага факультэта, у 1971—1976 гадах — дэкана факультэта гідрамеліярацыі, у 1976—1982 — дэкана факультэта водазабеспячэння і каналізацыі. З 1985 года прафесар кафедры водазабеспячэння, водаадвядзення і гідратэхнічных збудаванняў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па гідраўліцы, водазабеспячэнні, каналізацыі і падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.
Сярод апублікаванага:
- Основы гидравлики, гидравлические машины и сельскохозяйственное водоснабжение. — Мн., 1965. (Разам з В. І. Дзячовым.)
- Насосы и насосные станции: Учебник для экон. вузов по спец. 1209 «Водоснабжение и канализация», 1217 «Рац. использ. вод. ресурсов и обезвреживание промстоков». — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 285 с.
- Гидравлика, основы сельскохозяйственного водоснабжения и канализации: Учеб. пособие для вузов по спец. 1205 «С.-х. стр-во». — Минск: Вышэйшая школа, 1983. — 285 с.
- Насосные и воздуходувные станции. — Мн., 1990.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «За абарону Сталінграда»
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медаль «За працоўныя заслугі»
- Шэраг юбілейных узнагарод, у тым ліку Ганаровы знак Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы»
Зноскі
- ↑ а б в г Поздравляем первого декана факультета гидромелиорации Бориса Васильевича Карасёва с 90-летием Архівавана 14 студзеня 2020. (руск.)
- ↑ Агроэнергетический факультет. История (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карасёў Барыс Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Поздравляем первого декана факультета гидромелиорации Бориса Васильевича Карасёва с 90-летием // Наша газета, 1 (128) март 2015 Архівавана 14 студзеня 2020. (руск.) // БрДТУ
- Давайте вспомним // Наша газета, 3 (139) март 2016 Архівавана 14 студзеня 2020. (руск.) // БрДТУ
- Агроэнергетический факультет. История. (руск.) // Сайт БДАТУ
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выкладчыкі БДАТУ
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці
- Механікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Сяржанты і старшыны СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Аўтары падручнікаў
- Дэканы факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ
- Дэканы будаўнічага факультэта БрДТУ
- Дэканы аграэнергетычнага факультэта БДАТУ