Буда Вясенняга Храма
| ||
Буда Вясенняга Храма. 2002 | ||
鲁山大佛 | ||
Матэрыял | Медзь | |
---|---|---|
Памеры | скульптура — 128 м (агульная — 153 м) × см | |
правінцыя Хэнань, Кітай | ||
![]() |

1. Буда Вясенняга Храма 153 м
2. Статуя Свабоды 93 м
3. Скульптура «Радзіма-маці кліча!» 91 м
4. Статуя Хрыста-Збавіцеля 39.6 м
5. Cтатуя працы Мікеланджэла «Давід» 7.7 м
2. Статуя Свабоды 93 м
3. Скульптура «Радзіма-маці кліча!» 91 м
4. Статуя Хрыста-Збавіцеля 39.6 м
5. Cтатуя працы Мікеланджэла «Давід» 7.7 м
Буда Вясенняга Храма — самая вялікая статуя ў свеце, выява Буды Вайрачана. Знаходзіцца ў пасёлку Чжаоцунь ў правінцыі Хэнань, недалёка ад нацыянальнай шашы № 311. Статуя была завершана ў 2002 годзе.
Вышыня статуі 128 метраў. Агульная вышыня — 153 метры (з улікам 20-метровага п'едэстала ў выглядзе лотаса).
Праект у цэлым каштаваў каля $ 55 мільёнаў, з якіх $ 18 мільёнаў былі патрачаны на статую. Першапачаткова меркавалася, што статую зробяць з 1100 частак літой медзі, з агульнай вагой 1000 тон. Планы будаўніцтва Буды Вясенняга Храма былі абвешчаныя неўзабаве пасля руйнавання талібамі баміянскай статуі Буды ў Афганістане. Кітай асудзіў сістэматычнае разбурэнне будыйскай спадчыны Афганістана.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Буда Вясенняга Храма