Будынак банка (Слонім)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Будынак банка

Будынак банка — помнік архітэктуры мадэрну ў Слоніме (сучасная вуліца Васі Крайняга, 21).

Пабудаваны ў 1905 г. з цэглы.

1-павярховы будынак з сіметрычна-восевай кампазіцыяй галоўнага фасада. Цэнтр яго вылучаны рызалітам з увагнута-выпуклым пластычным шчытом.

Галоўны ўваход аформлены буйным руставаным парталам. Дэкаратыўнае вырашэнне заснавана на спалучэнні чырвонага фону цаглянай муроўкі і атынкаваных архітэктурных дэталей. Фасады рытмічна расчлянёныя вялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

У інтэр’еры вылучаецца па памерах цэнтральная аперацыйная зала.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 679.