Бунт нявестак
| Бунт нявестак | |
|---|---|
| Жанр | кінакамедыя |
| Рэжысёр | |
| На аснове | Q124949341? |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Мастак-пастаноўшчык | Kalontarov Emmanuel Markelovich[d] |
| Кінакампанія | Узбекфільм[d] |
| Краіна | |
| Мовы | узбекская мова і руская |
| Год | 1984 |
| IMDb | ID 2514328 |
Бунт нявестак (узб.: «Kelinlar qo'zg'oloni»/«Келінлар қўзғолоні») — савецкі мастацкі фільм рэжысёра Меліса Абзалава па аднайменнай п’есе Саіда Ахмада. Фільм створаны на кінастудыі «Узбекфільм» у 1985 годзе. Лічыцца адным з лепшых узбекскіх фільмаў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гэтым фільмам Меліс Абзалаў быццам працягвае тэму перавыхавання «начальніка», «бабулі-генерала» (так называлася яго папярэдняя карціна) калектывам-сям’ёй. Як і ў папярэдняй стужцы, героі гэтага фільма — члены вялікай сям’і, кіруе якой старая Фарман-бібі. Сумленная і мудрая, любячая маці, справядлівая свякроў, якая, на першы погляд, можа здацца разважлівай і дэспатычнай гаспадыняй сям’і, час ад часу стрымлівае семярых нявестак сваіх сыноў, а таксама дваццаць унукаў ад усялякіх глупстваў. Такой яна і была для Нігоры, жонкі малодшага сына, да таго часу, пакуль нявестка не ўзбунтавалася супраць сямейнага дэспатызму Фарман-бібі і не прыцягнула на свой бок іншых нявестак. Аднак бунт скончыўся, што называецца, унічыю: гераіні, нарэшце, убачылі адна ў адной выдатныя рысы характару, і вырашылі жыць, як і раней, — у міры і дастатку.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Турсуной Джафарава — Фарман-бібі
- Дыларом Егамбердзіева — Нігора
- Дзільбар Ікрамава — нявеста-«падхалімка»
- Клара Джалілава — жонка маёра міліцыі
- Наіля Ташкенбаева — жонка Урынбая
- Луіза Касымава — Мухая, жонка Мамура
- Рыхсі Ібрагімава — Бустан
- Гульчархра Сагдулаева — эпізод
- Набі Рахімаў — эпізод
- Дзіяс Рахматаў — Урынбай
- Абіджан Юнусаў — маёр міліцыі
- Рашыд Малікаў — муж Нігоры
- Джамшыд Закіраў — эпізод
- Саат Шарыпаў — Мамур Бабаеў
- Тэша Мумінаў — эпізод
- Гаібназар Іскандараў — муж Бустані
- Мухамаджан Рахімаў — Абас, унук
- Наіма Пулатава — эпізод
- Шэркузі Газіеў — сябар Мамура
- Эльёр Насыраў — эпізод
- Хусан Шарыпаў — Шарыпаў, службовец
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- Рэжысёр — Меліс Арыпавіч Абзалаў
- Сцэнарыст — Эдуард Акопаў
- Аператар — Нажмідзін Гулямаў
- Кампазітар — Мірхаліл Махмудаў
- Мастак — Эмануэль Калантараў
Зноскі
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt2514328/ Праверана 8 красавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бунт нявестак на сайце «Internet Movie Database» (англ.)