Бурнас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бурнас
Морфаметрыя
Даўжыня
  • 7 км
Шырыня 3 км
Найбольшая глыбіня 2,4 м
Размяшчэнне
Краіна
Бурнас (Украіна)
Бурнас
Бурнас
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бурна́с (укр.: Бурнас) — возера-ліман у Адэскай вобласці Украіны.

Ад Чорнага мора аддзелена пясчана-ракушачнікавым перасыпам шырынёй 1-2 м. Займае затопленае морам нізоўе даліны ракі Алкаліі. На паўднёвым захадзе пратокай злучаецца з ліманам Алібей.

Даўжыня каля 10 км, шырыня ад 1 км на поўначы да 3,5 км на поўдні. Берагі крутыя, высокія (5-14 м), парэзаныя ярамі, ёсць косы.

Рэжым жыўлення залежыць ад прыходу марской вады цераз прарывы (шырыня іх дасягае 100-300 м) у перасыпе і іх фільтрацыі, нязначнага прытоку паверхневых вод і выпарэння. Сярэдняя салёнасць 17 ‰. Дно ўкрыта мулам з пластом лекавых гразей таўшчынёй каля 0,4 м.

Водзяцца бычкі, атэрыны, трапляецца кефаль.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Амброс Ю. О. Бурнас // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 1 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. (укр.)