Буэнас-Айрэс (правінцыя)
|
|||
Краіна | |||
---|---|---|---|
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Кіраўнік | |||
Афіцыйная мова |
іспанская |
||
Насельніцтва (2001) |
13 756 000 |
||
Плошча |
307,6 тыс. км² |
||
Вышыня над узроўнем мора |
54 м |
||
Часавы пояс | |||
Код ISO 3166-2 |
AR-B |
||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
|||
Буэнас-Айрэс (ісп.: Provincia de Buenos Aires, Правінцыя Добрых Вятроў) — правінцыя ў Аргенціне. Плошча 307,6 тыс. км ². Насельніцтва 13756 тыс. чал. (2001, ацэнка). Адміністрацыйны цэнтр - горад Ла-Плата. Большая частка правінцыі - чарназёмная раўніна ўсходняй Пампы. Клімат лагодны, ападкаў ад 250 мм на поўдні да 1000 мм на паўночным усходзе.
Правінцыя Буэнас-Айрэс — самая населеная і урбанізаваная ў краіне. У гарадах правінцыі знаходзяцца найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы краіны. Сельская гаспадарка таксама адна з найбольш развітых у краіне. У жывёлагадоўлі найбольш развітая галіна - авечкагадоўля, таксама развіты свінагадоўля і птушкагадоўля. У раслінаводстве развіта вырошчванне пшаніцы, соі, кукурузы і сланечніка.
|