Ла-Пампа (правінцыя)
| Правінцыя Ла-Пампа | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Provincia de La Pampa | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 20 ліпеня 1951[1] | ||||
| Кіраўнік | Sergio Raúl Ziliotto[d] | ||||
| Афіцыйная мова | іспанская | ||||
| Насельніцтва (2001) | 299 294 | ||||
| Шчыльнасць | 2.0 чал./км² | ||||
| Плошча | 143,4 тыс. | ||||
| Вышыня над узроўнем мора |
279 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC-3 і America/Argentina/Salta[d][2] | ||||
| Код ISO 3166-2 | AR-L | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Ла-Пампа (ісп.: Provincia de La Pampa) — правінцыя Аргенціны, размешчана ў цэнтры краіны, у Пампасах. Суседнія правінцыі (па гадзіннікавай стрэлцы, пачынаючы з поўначы): Сан-Луіс, Кордава, Буэнас-Айрэс, Рыа-Негра, Неукен і Мендоса.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка Ла-Пампа ацэньвалася у 3,2 мільярды долараў ЗША ў 2006 годзе, ці 10,500 долараў ЗША на душу насельніцтва (амаль на 20% вышэй за сярэдні паказчык па краіне).
Сельская гаспадарка складае чвэрць ад эканомікі Ла-Пампа. Самай значнай, распаўсюджанай па ўсёй правінцыі, галіной з'яўляецца развядзенне буйной рагатай жывёлы з пагалоўем ў 3 632 684 галоў (2002). Пагалоўе ў іншых галінах жывёлагадоўлі налічвае 202 428 авечак, 140 498 коз і 64 118 свіней.
На паўночным усходзе, на больш урадлівых землях, таксама мае важнае значэнне вырошчванне пшаніцы (10 % ад нацыянальнага вытворчасці), сланечніку (13 % ад НП), кукурузы, люцэрны, ячменю і іншых збожжавых.
Маецца таксама малочная прамысловасць (выпрацавана 300 цэнтнераў прадукцыі) і 25 заводаў па вытворчасці сыру, развіта пчалярства, здабыча солі з саляных басейнаў.
- ↑ https://www.lapampa.gob.ar/historia.html Праверана 28 ліпеня 2024.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/southamerica