Бяскіды
Выгляд
| Бяскіды | |
|---|---|
Усходнія Бяскіды | |
| Краіны | |
| Даўжыня | 300 км |
| Найвышэйшая вяршыня | Бабя Гура |
| Найвышэйшы пункт | 1725 м |
Бяскіды — раз’яднаныя хрыбты ў паўночнай частцы Карпат, у Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Украіне.
Падзяляюцца на Заходнія Бяскіды і Усходнія Бяскіды. Даўжыня каля 300 м. Вышыня да 1725 (г. Бабіна).
Складзены пераважна з флішаў. Ад восевай зоны Карпат аддзелены падоўжнымі далінамі і ўтвараюць асобныя плоскавяршынныя масівы з невысокімі пераваламі паміж імі.
Характэрны букавыя і хвойныя лясы, на вяршынях — лугі (паланіны).
Створаны нацыянальныя паркі Бабінагорскі і Гарчанскі (Польшча), рэзерват Катліна пад Бабінай Гарой (Славакія).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфічная энцыклапедыя Украіны
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бяскіды- Бяскіды