Біргіта Даль
Біргіта Даль | |
---|---|
шведск.: Rut Birgitta Dahl | |
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 20 верасня 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 2024[2] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Enn Kokk[d] |
Дзеці | Anna Kettner[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Рут Біргіта Даль (шведск.: Rut Birgitta Dahl; 20 верасня 1937[1], Fässberg parish[d][1] — 26 лістапада 2024[2], Gamla Uppsala[d], лен Упсала[3]) — шведская палітычная і дзяржаўная дзяячка. У розныя гады — дэпутат і спікер Рыксдага, міністр некалькіх урадаў Швецыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 20 верасня 1937 года ў лене Гётэбарг і Бохус (цяпер — Вестра-Гёталанд) у сям’і настаўніцы і дырэктара народнай сярэдняй школы.
Жыла ў Сторвіку, Вестэросе і Валентуне, у 1950-х гадах пераехала вучыцца ў Упсалу.
У 1960 годзе атрымала ступень бакалаўра ва Упсальскім універсітэце, дзе вяла актыўную палітычную дзейнасць у студэнцкіх арганізацыях.
У 1990—1996 гадах была членам Выканаўчага камітэта Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1994—2002 гадах таксама была спікерам Рыксдага.
У 2005—2011 гадах была старшынёй шведскага аддзялення ЮНІСЕФ.
Двойчы замужам, мела 3 дзяцей.
Памерла 26 лістапада 2024 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Іліс кворум (2003).
Зноскі