Бітва на Стрэве (1348)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шаблон:Вызнч (2 лютага 1348), бітва на рацэ Стрэве каля Коўны паміж прускім войскам і войскам ВКЛ пад Альгердам і Кейстутам.

Прускае войска ў аснове было войскам Тэўтонскага ордэна, у яго ўваходзілі таксама англійскія і французскія рыцары. Войска ВКЛ, апроч уласна літоўскіх сіл, улучала таксама палкі з Уладзіміра-Валынскага, Берасця, Віцебска, Смаленска, магчыма, з Полацка.

Да дня сустрэчы двух войскаў, прускае войска на працягу тыдня пустошыла землі літоўскага Панямоння. Войска ВКЛ шукала і перастрэла прускае, і ініцыятыва пачатку бітвы таксама належала да камандуючых ВКЛ (Альгерд).

Бітва скончылася паразай ВКЛ. Нямецкія храністы, відавочна, перабольшвалі яе маштаб, падаючы лічбы стратаў з прускага боку — 8 братоў і 42 воіна, з боку літвінаў і русінаў — "тысячы", але напэўна, што параза была вельмі цяжкай. Сярод загінуўшых адзначаўся Нарымонт, брат Альгерда. У гонар перамогі ў Кенігсбергу быў пастаўлены касцёл Дзевы Марыі (патронкі Ордэна).

Шаблон:Літ