Бітва пад Зяленцамі
Выгляд
| Бітва пад Зяленцамі | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года | |||
| Карта вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года | |||
| Дата | 18 чэрвеня 1792 | ||
| Месца | Зяленцы (цяп. Жылынці, Украіна) | ||
| Вынік | Перамога Рэчы Паспалітай | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Бітва пад Зяленцамі — бітва вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, мэтай якой была абарона канстытуцыі 3 мая 1791 года. Бітва адбылася 18 чэрвеня 1792 года паміж арміяй Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Юзафа Панятоўскага і войскамі Расійскай імперыі пад камандаваннем генерала Іраклія Маркова, якія былі часткай арміі генерала Міхаіла Крэчэтнікава, якая здзейсніла ўварванне ў Рэч Паспалітую з поўдня. Бітва скончылася перамогай Рэчы Паспалітай а штурм расійскіх войскаў быў адбіты, аднак неўзабаве войскі Панятоўскага пакінулі поле бою.