Бітва пад Факшанамі (1789)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бітва пад Факшанамі)
Jump to navigation Jump to search
Бітва пад Факшанамі
Асноўны канфлікт: Руска-турэцкая вайна, 1787—1792
Fokshany 1789.JPG
Бітва пад Факшанамі
Дата 21 ліпеня (1 жніўня) 1789 года
Месца Факшаны, сучасная Румынія
Вынік перамога руска-аўстрыйскі войскаў
Праціўнікі
Fictitious Ottoman flag 2.svg Асманская імперыя Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыйская манархія
Камандуючыя
Асман-паша А. В. Сувораў
Фрыдрых Кобург
Сілы бакоў
30 000 чалавек аўстрыйцы:18 000 чалавек
рускія:7 000 чалавек
Страты
1 600 чалавек забіта,
12 гармат
400 чалавек забіта
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Шаблон:Руска-турэцкая вайна 1787—1792 Бітва пад Факша́намі 21 ліпеня (1 жніўня) 1789, бітва паміж руска-аўстрыйскім войскам пад камандаваннем А. В. Суворава (25 тыс. чал.) і турэцкім войскам Асман-пашы (30 тыс. чал.) падчас руска-турэцкай вайны 1787-1792 гадоў.

Саюзнік Расіі ў вайне 17871792 гадоў, Аўстрыйская манархія, вылучыла для сумесных з рускімі баявых дзеянняў корпус пад камандаваннем фельдмаршала прынца Саксонскага Фрыдрыха Кобурга (18 тысяч чалавек), які стаяў ўздоўж ракі Сірэт. У задачу А. В. Суворава, які ўзначальваў 7-тысячную правафлангавую 3-ю дывізію ўваходзіла ўзаемадзеянне з гэтым корпусам. Яна размяшчалася паміж рэкамі Дубец і Сірет у раёне Бырлада. Турэцкі 30-тысячны корпус Асмана-пашы размяшчаўся ў лагеры ў раёне Факшан і ля пераправы праз раку Путна. Мэтай яго было разбіць сваіх супернікаў, прынца Кобургскага і Суворава паасобку.

Турэцкі план стаў вядомы Фрыдрыху Кобургу, які паслаў Сувораву дэпешу аб тым, што ў адзіночку ён не можа супрацьстаяць турэцкаму войску і просіць Суворава прыйсці да яго на дапамогу. Сувораў са сваім атрадам 16 (27) ліпеня неадкладна выступіў на злучэнне з саюзнікам. Яго атрад за 26 гадзін прайшоў 40 вёрст і злучыўся з аўстрыйцамі ўвечар 17 (28) ліпеня.

Пасля сутачнага адпачынку ў 3 гадзіны раніцы 19 (30) ліпеня аб'яднаны руска-аўстрыйскі атрад пад камандаваннем А. В. Суворава выступіў у паход, які доўжыўся ўвесь дзень, і на ноч спыніўся ў Марынешці. Высланы Суворавым выведывальны атрад у раёне ракі Путна сутыкнуўся з дазорным атрадам туркаў, якія рухаліся наперадзе асноўных сіл. Турэцкі атрад быў пабіты і панёс вялікія страты. Сустрэча з руска-аўстрыйскім атрадам стала поўнай нечаканасцю для турак, якія лічылі, што ім супрацьстаяць толькі аўстрыйцы.

У ноч з 20 (31) ліпеня на 21 ліпеня (1 жніўня) руска-аўстрыйскія войскі пераправіліся праз Путну і пачалі наступ на Факшаны, якія знаходзіліся ў 15 км, адбіваючы дробныя конныя атрады турак. Праз тры гадзіны пасля пачатку наступлення атакі турэцкай кавалерыі ўзмацніліся. Асноўная бітва пачалося ў 10 гадзін раніцы, калі туркі адкрылі артылерыйскі агонь па наступаючым рускім часцям. Рускім пушкарам неўзабаве атрымалася падавіць батарэі Асмана-пашы. Затым, у выніку коннай атакі правае крыло Асмана-пашы было змята і адцеснена на тысячу крокаў. Падчас далейшай атакі пяхотай турэцкія войскі адступілі. Частка з іх атулілася за сценамі манастыроў Святога Самуіла і Святога Іаана. Рускія войскі пасля артабстрэлу здолелі захапіць вялікую частку манастыра Святога Самуіла, пасля чаго туркі падарвалі парахавы склеп, што аднак, пацягнула толькі лёгкія раненні ў рускіх. Аўстрыйскія жа войскі тэм часам узялі манастыр Святога Іаана, паланіўшы 52 чалавека.

У 13 гадзін бой быў скончаны поўнай перамогай руска-аўстрыйскі войскаў. Сюзники страцілі каля 400 чалавек забітымі (з іх рускіх — 15 чалавек), туркі 1600 чалавек і 12 пушак. Турэцкія войскі адышлі да рэк Без і Рымнік, доўга яшчэ праследуемыя лёгкай конніцай саюзнікаў.